Кампанія «Права выбару» звярнулася да членаў выбарчых камісій Беларусі
Кампанія «Права выбару» звярнулася з адкрытым лістом да членаў выбарчых камісій Беларусі, заклікаўшы іх «правільна падлічыць галасы» на чарговых прэзідэнцкіх выбарах.
«Дарагія суграмадзяне – члены ўчастковых камісій! Для многіх з вас гэта далёка не першы досвед працы ў камісіях. Што вамі рухае? Мы разумеем, што для кагосьці з вас гэта – загад начальніка, для кагосьці – інерцыя, для кагосьці – некалькі дзясятак, якія ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі будуць далёка не лішнімі ў сямейным бюджэце», – гаворыцца ў звароце.
«Цяпер жа,– заяўляе «Права выбару». – Каб сітуацыя карэнным чынам змянілася, для гэтага трэба ўсяго толькі правільна падлічыць галасы, трэба, каб усе члены камісій і ўсе назіральнікі бачылі кожны бюлетэнь і чулі, за каго пададзены той ці іншы голас».
Беларускае Радыё Рацыя