Кампанія Зяленскага зрабіла пародыю на Лукашэнку
Кампанія цяперашняга прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага – студыя „Квартал 95” – выпусціла пародыю на Аляксандра Лукашэнку.
Ролік прысвечаны стаўленню афіцыйнага беларускага лідара да пандэміі каронавірусу.
Ролю кіраўніка Беларусі выканаў актор Юрый Вялікі, які робіць пародыі на Зяленскага.
