Канада падрыхтавала новы пакет санкцый супраць Беларусі



Канада анансавала новы пакет эканамічных санкцый супраць Беларусі ў сувязі з «грубым і сістэматычным парушэннем правоў чалавека ў краіне». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 9 жніўня на сайце канадскага ўраду. Паводле дакументу, сектаральныя санкцыі закрануць нафтапрадукты і прадукцыю калійнай прамысловасці Беларусі.

З дапамогай новых захадаў Канада разлічвае абмежаваць дзейнасць ключавых сектараў беларускай эканомікі і «звесьці да мінімуму доступ беларускіх дзяржаўных суб’ектаў да міжнародных фінансаў». Як гаворыцца ў паведамленні, абмежаванні тычацца «перавадных каштоўных папер і інструментаў грашовага рынку, пазыковага фінансавання, страхавання і перастрахавання, нафтапрадуктаў і прадуктаў з хлорыстага калію, і дадзеныя меры прымаюцца ўзгоднена з міжнароднымі партнёрамі».

Беларускае Радыё Рацыя