Канада падтрымае ўзмацненне NATO на ўсходзе



Падчас саміту Паўночнаатлянтычнага пакту, які ў ліпені адбудзецца ў Варшаве, Канада падтрымае ідэю для ўсходняга флангу альянсу.

dwnld569245542

Будучыня альянсу была адной з тэмаў перамоваў прэзідэнта Анджэя Дуды і прэм′ера Канады Джасціна Трудо ў Атаве. Пасля сустрэчы міністр з Канцылярыі прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі падкрэсліў, што па рэформе NATO прэм’ер Канады прадстаўляе пазіцыю, падобную да пазіцыі прэзідэнта Польшчы.

Кшыштаф Шчэрскі: На саміце Канада падтрымае ідэю ўзмацнення ўсходняга флангу NATO, а таксама ідэю супольных дзеянняў альянсу па гэтым пытанні. Канада лічыць таксама, што падчас варшаўскага саміту трэба падкрэсліць значэнне салідарнасці альянсу і тое, каб усе яго члены супольна адказалі на пагрозу з усходу Еўропы. Нагадаем, прэзідэнт Анджэй Дуда заканчвае свой візіт у Канаду, які працягваўся некалькі апошніх дзён.

Польскае Радыё