Канада выступіла за ўзмацненне санкцый да Расеі



Пастаянны камітэт парламенту Канады па пытаннях абароны рэкамендаваў ураду Канады пашырыць санкцыі ў дачыненні Расеі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы камітэту „Падтрымка Канады Ўкраінай у перыяд крызісу і збройнага канфлікту”.

Канкрэтна гутарка ідзе аб прымяненні „Акта Магніцкага” і пашырэнне спісу асобаў, якія адказныя за агрэсію ў дачыненні Украіны.

Канадскія парламентарыі заклікалі ўрад працаваць разам з саюзнікамі, у тым ліку НАТА, „для падтрымкі і ўзмацнення іх санкцыйных рэжымаў” супраць Расеі. Таксама рэкамендуецца здзяйсняць падтрымку Украіне ў рамках „Вялікай сямёркі”.

Беларускае Радыё Рацыя