Канадскі прэм’ер Пуціну: „Прэч з Украіны”
У час сустрэчы на саміце G-20 кіраўнік канадскага ўраду Стывен Харпер сказаў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, каб ён ішоў прэч з Украіны.
„Думаю, я павінен паціснуць вам руку, але я магу сказаць вам толькі адно: прэч з Украіны”, – сказаў Пуціну канадскі прэм’ер.
Адказ Пуціна на гэта не быў станоўчым. Расейская ж дэлегацыя была недаступнай для каментароў, паведамляе „Украінская праўда” са спасылкай на Bloomberg.
Раней канадскія ўлады заяўлялі, што гатовыя ціснуць на Расею ажно да вываду яе войскаў з Украіны.