Канадскія вайскоўцы пачалі падрыхтоўку ўкраінскіх сапёраў у Польшчы



Канадскія вайскоўцы пачалі праводзіць у Польшчы спецыялізаваны курс падрыхтоўкі ўкраінскіх сапёраў. Пра гэта ў Твітэры паведаміла  міністр абароны Канады Аніта Ананд.  

Фота: armyinform.com.ua

„Сёння каля 40 вайскоўцаў канадскіх узброеных сіл пачалі выкладаць першыя ў Польшчы канадскія курсы для ўкраінскіх сапёраў. Навучанне прысвечана выяўленню, ідэнтыфікацыі і абясшкоджванню выбухованебяспечных прадметаў і іх выкарыстання падчас выбуховых работ. Гэтыя навыкі выратуюць жыцці і дапамогуць украінцам абараніць сваю краіну» – адзначае канадская міністр абароны. 

 Ананд падкрэсліла, што Канада «салідарная з Украінай, паколькі яе гераічныя ўзброеныя сілы працягваюць змагацца з незаконным і неапраўданым уварваннем Расеі».  

Тым часам Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак звярнуўся да  Нямеччыны з просьбай перадаць Украіне  прапанаваныя Польшчы батарэі Patriot,  для размяшчэння ля заходняй мяжы. 

«Пасля  чарговых  расейскіх ракетных атак я папрасіў Нямеччыну, каб батарэі Patriot, прапанаваныя Польшчы, былі перакінутыя ва Украіну і размешчаны на заходняй мяжы. Гэта пазбавіць Украіну ад новых ахвяр і адключэння святла і павысіць бяспеку на нашай усходняй мяжы», — напісаў Блашчак у Twitter.

Беларускае Радыё Рацыя