Канапацкая падала скаргу ў Вярхоўны суд на ЦВК
Былая дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая падала скаргу ў Вярхоўны суд на Цэнтральную Выбарчую камісію з-за датэрміновага спынення паўнамоцтваў парламенту.
Скарга была пададзеная 13 снежня. Канапацкая просіць суд прызнаць незаконнай пастанову ЦВК ад 22 лістапада аб правядзенні 6 снежня першай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, а таксама абавязаць ЦВК адмяніць гэтую пастанову.
Былая дэпутат лічыць пастанову незаконнай, паколькі згодна з Канстытуцыяй тэрмін паўнамоцтваў парламента складае чатыры гады. Паводле падлікаў Канапацкай, паўнамоцтвы шостага склікання Палаты прадстаўнікоў павінны завяршыцца толькі 11 кастрычніка 2020 года. Пры гэтым, на яе думку, законныя падставы для датэрміновага спынення паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў адсутнічалі.
Таксама палітык мае намер у найбліжэйшы час накіраваць скаргу на кіраўніцтва ЦВК у Генеральную пракуратуру.
Беларускае Радыё Рацыя