Кандыдат не можа зняць з рахунку апошнія 5 рублёў



Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Кобрыне Аляксандр Мех не можа зняць апошнія 5 рублёў са свайго выбарчага рахунку на патрэбы кампаніі.

Алесь Мех

У Кобрынскім аддзяленні Беларусбанка не ведаюць, як гэта зрабіць, кажа Аляксандр Мех:

– У маім выбарчым фондзе заставалася 105 рублёў, якія я планаваў патраціць на зварот да выбаршчыкаў, які думаў надрукаваць у мясцовых газетах. Але ж усе мясцовыя газеты мне адмовілі ў друку і гэтыя 105 рублёў у мяне засталіся ў выбарчым фондзе. Я змог пералічыць толькі 100 рублёў з гэтага выбарчага фонду таму, хто мне іх ахвяраваў.

Паводле Аляксандра Меха, у выбарчай пастанове, што тычыцца менавіта фінансавання выбараў, не прапісана працэдуры вяртання асабістых грошай з выбарчага рахунку. З  гэтым пытаннем кандыдат рыхтуе заяву да старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Беларускае Радыё Рацыя