Кандыдат у кацлеры ФРГ выказаўся за новыя санкцыі супраць Лукашэнкі



Армін Ляшэт, старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу, які ўваходзіць у кіроўную кааліцыю ў Германіі, лічыць, што Еўразвяз павінен увесці дадатковыя санкцыі, каб «мэтанакіравана аказаць ціск на Лукашэнку».

У інтэрв’ю Deutsche Welle, гаворачы пра новы пакет санкцый, які рыхтуе ЕЗ супраць афіцыйнага Менску, Ляшэт адзначыў: «Мы вырашылі ўнесці ў санкцыйныя спісы функцыянераў, якія датычныя да парушэнняў правоў чалавека наўпрост ці ўскосна. І часткова гэтыя функцыянеры актыўныя ў эканамічнай сферы, уключаючы і самога Лукашэнку. І ў дачыненні да іх актываў, іх фірмаў павінен быць уведзены санкцыйны рэжым Еўразвязу. Гэтага яшчэ не адбылося. І маё жаданне заключаецца ў пашырэнні санкцый, каб мэтанакіравана аказаць ціск на Лукашэнку».

Фота: dw.com