Кангрэсмены прагаласуюць па імпічменце Трампа
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 18 снежня прагаласуе па пытанні імпічменту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, заявіла 17 снежня спікер Палаты прадстаўнікоў, прадстаўніца Дэмакратычнай партыі Нэнсі Пэласі.
Палітолагі адзначаюць, што рашэнне будзе прынята: дэмакраты, якія маюць большасць у Палаце прадстаўнікоў, прагаласуюць „за”, у той час як рэспубліканцы – „супраць”.
Для рэальнага адхілення Трампа ад улады спатрэбіцца не толькі рашэнне Палаты прадстаўнікоў, але і згода двух трацін Сената, большасць у якім належыць рэспубліканцам.
На думку Трампа, «фарс з імпічменту – найвялікшая авантура ў гісторыі амерыканскай палітыкі». Як напісаў ён у сваім мікраблогу, «СМІ фэйкавых навін і іх партнёр, Дэмакратычная партыя, працуюць звышурочна, спрабуючы як мага больш ўскладніць жыццё Рэспубліканскай партыі».
Фота : Белы Дом ЗША