Канстытуцыйны суд прызнаў законным збор з дармаедаў



Канстытуцыйны суд прызнаў артыкулы дэкрэта аб дармаедах адпаведнымі Асноўнаму закону.

Дэкрэт цалкам не разглядаўся ў Канстытуцыйным судзе, бо не быў унесены на разгляд упаўнаважанымі суб’ектамі, паведаміў журналістам старшыня КС Пётр Міклашэвіч. Але шэраг артыкулаў, якія патрабавалі змены існуючых законаў, Канстытуцыйны суд вывучыў і прызнаў іх адпаведнымі Канстытуцыі. Збор з тых, хто не працуе, ёсць «безумоўным патрабаваннем заканадаўства, якое грунтуецца на канстытуцыйным абавязку кожнага ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных расходаў», сказаў Міклашэвіч.

– Кожны грамадзянін нашай краіны мусіць прымаць удзел у стварэнні агульнага дабрабыту, якое выкарыстоўаецца ўсімі членамі грамадства. Таксама мы глядзелі, каб абавязаковая уплата збору па фінансаванні дзяржаўных выдаткаў не была празмарнай. Вы ведаеце, што сума гэтая сёння складае 4 млн 200 тыс.

Канстытуцыйны суд таксама лічыць адпаведнымі Асноўнаму закону змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія прадугледжваюць пакаранне за ўхіленне ад выплаты збору.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя

Фоты thebestartt.com