Кантактная група па Данбасе не дамовілася пра абмен палоннымі
Трохбаковая кантактная група ў Менску, у якой сустракаюцца прадстаўнікі Расеі, ЛРН-ДНР ды Украіны, не дамовілася пра абмен палоннымі. Хаця на саміце „нармандскай чацвёркі” было вырашана гэта зрабіць. Прычынай стала рознае разуменне тэрміну “утрыманых асобаў”.
Дзяніс Івашын, рэдактар беларускай службы валанцёрскага сайту “ІнформНапалм”, мяркуе, што вызвалена мусіць быць 250 украінскіх ваеннапалонных:
– Я думаю, Зяленскі таксама зараз, як Парашэнка ў 2014 годзе, пачынае навучацца на сваіх памылках. Пачынае разумець рэальную пазіцыю Расеі. Што яна ніколі не пойдзе на нейкія саступкі. Ёй патрэбная ўся Украіна. Яна ніколі не аддасць акупаванай тэрыторыі. Ніколі не аддасць ані Данбас, ані Крым.
Наступная сустрэча кантактнай групы мае прайсці 16-га студзеня 2020 года ў Менску. Але паводле звестак атрыманых з Расеі, магчымасць абмену палоннымі да канца гэтага года яшчэ ёсць. Апошні раз абмен палоннымі з украінскага боку і акупаванай расейскімі войскамі тэрыторыі Украіны быў ажыццёўлены у канцы 2017 года.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня