Канцлер Аўстрыі гаварыў з Пуціным пра Беларусь
Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну.
Гаворка ішла і пра Беларусь. Як паведамляе ТАСС, прэзідэнт Расеі сказаў традыцыйныя словы пра „недапушчальнасць умяшальніцтва звонку ва ўнутраныя справы гэтай краіны”.
28 красавіка ў Вене з канцлерам Аўстрыі сустракалася Святлана Ціханоўская. Яна мела і сустрэчу з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Ван дэр Беленам, з кіраўніком МЗС Аляксандрам Шаленбергам. Апошні заявіў, што Аўстрыя гатовая быць пасярэдніцай у перамовах паміж беларускай уладай і апазіцыяй. Праўда, міністр прызнаўся, што ў яго няма адчування, што Аляксандр Лукашэнка да гэтых перамоў гатовы.
Беларускае Радыё Рацыя
