Канцлер Аўстрыі сустрэўся з Пуціным
Аўстрыйскі канцлер пасля сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім паляцеў да Пуціна. Канцлер Карл Нехамер і Уладзімір Пуцін правялі перамовы ў Нова-Агарове Маскоўскай вобласці.
Па выніках сустрэчы Карл Нехамер заявіў, што перамовы былі “вельмі прамыя, адкрытыя і жорсткія”.
Нехамер дадаў, што візіт не быў сяброўскім, аднак ён адчуваў патрэбу сустрэцца з Пуціным, каб “перадаць важнае паведамленне аб тым, што вайна ва Украіне павінна скончыцца, бо абодва бакі ў ёй толькі прайграюць”. Візіт канцлера быў узгоднены з лідарамі Еўразвязу.
Фота: Bild: BKA/Dragan TATIC