Канцлер Аўстрыі сышоў у адстаўку з-за карупцыйнага скандалу
Себасцьян Курц, кіраўнік урада Аўстрыі з 2017 года, у суботу ўвечары абвясціў пра сваю адстаўку з пасады федэральнага канцлера.
Пра гэта ён заявіў у тэрмінова прызначаным тэлевізійным звароце, паведамляе Еўрапейская праўда.
Курц прызнаў, што ідзе на гэты крок з-за скандалу, які стаў галоўнай палітычнай тэмай у Аўстрыі ў апошнія дні. Ён чарговы раз адхіліў абвінавачванні ў свой бок, але заявіў, што вырашыў усё роўна сысці з пасады.
Гэтая адстаўка стала вынікам ціску на Курца з боку партнёраў па кааліцыі.
Нагадаем, пракуратура правяла ператрусы ў канцылярыі Курца і ў штаб-кватэры яго кансерватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі.
У красавіку праваахоўныя органы Аўстрыі пачалі расследаванне аб карупцыі, у якой фігуруюць высокапастаўленыя чыноўнікі і бліжэйшыя паплечнікі Курца.
Курца таксама падазраюць у ілжывых сведчаннях парламенцкаму камітэту, сфармаванаму для расследавання палітычнага скандалу.
Фота: AP Photo / Lisa Leutner