Канцлер Нямеччыны выступіў супраць беспалётнай зоны над Украінай
Федэральны канцлер Нямеччыны Олаф Шольц выступіў супраць беспалётнай зоны над Украінай, адзначыўшы, што яна азначала б верагоднасць ваеннага супрацьстаяньня NATO з Расеяй, а гэтага ніхто не хоча. Шольц заявіў аб гэтым на форуме, арганізаваным газэтай Die Welt, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Не будзем рабіць беспалётныя зоны над Украінай. Гэта азначала б прамую ваенную канфрантацыю з Расеяй, з расейскімі баявымі самалётамі», — прыводзіць выданне словы кіраўніка нямецкага ўраду.
