Караль Карскі: Еўропа не мае адзінай пазіцыі па Украіне
У Бруселі праходзіць пазачарговы саміт лідараў Еўразвяза. Ён у асноўным прысьвечаны ўнутраным пытанням: абранню новага старшыні Еўрапейскай рады на месца Германа ван Рампэя і кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі на месца Кэтрын Эштан.
Адной з тэмаў будзе таксама сітуацыя ва Украіне і магчымыя, новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі, аднак на думку еўрадэпутата Караля Карскага, у гэтым пытанні сярод еўрапейскіх лідараў няма адзінства:
– Санкцыі павінны прымацца такім чынам, каб яны рэальна ўплывалі на пагаршэнне сітуацыі агрэсараў, якія парушаюць міжнароднае права. Да гэтага часу рэальныя санкцыі, якія былі ўведзены ў сувязі з канфліктам ва Украіне – гэта санкцыі ўведзеныя Расеяй. Санкцыі скіраваныя супраць Расеі не маюць рэальнага характару, тут еўрапейская салідарнасць адсутнічае.
Караль Карскі быў абраны ад партыі Права і Справядлівасць на Падляшшы і далучыўся да парламенцкай фракцыі “кансэрватарў і рэфарматараў”. Гэтая фракцыя выступае за рэальныя санкцыі супраць Расеі.
Супраць іх найбольш рашуча выступаюць нацыяналістычныя, еўраскептычныя партыі такія, як брытанская Партыя незалежнасці і французскі Народны фронт.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя