Караткевіч сустрэлася са сваімі прыхільнікамі
Былая кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч пачала аб’езд рэгіёнаў для фармавання парламенцкай каманды. Цягам дня на Гарадзеншчыне адбылося дзьве сустрэчы. Першая сустрэча з яе прыхільнікамі – ў вёсцы Пескі Лідскага раёна. А другая сустрэча прайшла ў Гародні.
Навошта ладзяцца такія сустрэчы, Таццяна Караткевіч распавяла Беларускаму Радыё Рацыя:
– Да Калядных святаў мы хацелі б паразмаўляць з усімі людзьмі, якія пажадалі да нас далучыцца. Прынялі рашэнне актыўна ездзіць, сустракацца, размаўляць з людзьмі. Бо збольшага ўсе ацэньваюць кампанію станоўча.
На гарадзенскую сустрэчу прыйшлі сябры каманды Караткевіч, зборшчыкі подпісаў, якія ўпершыню далучыліся да палітычнай кампаніі ў 2015 годзе, а таксама незалежныя назіральнікі ад кампаніі “Права выбару”.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня