Караткевіч: У агучаныя лічбы я не веру
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Таццяна Караткевіч не верыць у агучаныя лічбы яе выніку на выбарах кіраўніка дзяржавы, якія завяршыліся 11 кастрычніка.
Па словах кандыдаткі, яна не можа назваць свой працэнт, нават прыблізна, а таму «ў агучаныя лічбы я не веру». Таццяна Караткевіч прапануе дачакацца вынікаў зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытута сацыяльна-палітычных і эканамічных даследаванняў (НІСЭПД), якім яна давярае.
Таксама кандыдат у прэзідэнты, як піша НН, заявіла, што траціна выбаршчыкаў нібыта прагаласавала датэрмінова, а таму маглі быць маніпуляцыі з гэтымі галасамі.
