Таццяна Караткевіч у Лондане падтрымала „Радыё Рацыя” і „Белсат”



“Міжнародная супольнасць магла б садзейнічаць вырашэнню такіх даўно наспелых праблем, як, напрыклад, акрэдытацыя „Радыё Рацыя” і тэлеканала “Белсат”, допуск ў падпіску штотыднёвіка “Свободные новости-плюс” і пераслед уладамі фрылансераў”, – пра гэта Таццяна Караткевіч гаварыла ў Лондане.

tatyana_korotkevich_efir_20151013_shukl_tutby_phs_1575

Экс-кандыдатка ў прэзідэнты, адна з лідараў кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч выступіла на канферэнцыі Рады Еўропы ў Лондане. Тэма – роля парламентаў ў паляпшэнні становішча ў галіне свабоды СМІ. Акрамя яе ад Беларусі туды паехалі кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька і гендырэктар СТВ  Юрый Казіятка,  паведамляе  tut.by.

Фота tut.by