Карбалевіч: Неўзабаве могуць знікнуць легальныя сродкі апазіцыйнай палітычнай дзейнасці



Улады Беларусі чарговы раз пагражаюць. Гэтым нікога не здзівіць. Але пад „жалезным катком” могуць апынуцца палітычныя партыі. Кажа аналітык, які спасылаецца на словы Уладзіміра Макея. Міністр замежных справаў даў зразумець, што ўзмацненне санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі прывядзе да новай хвалі рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Як заўважае палітолаг Валерый Карбалевіч, найперш перасцерагацца трэба апазіцыйным партыям. Тым больш, улады запусцілі працэс так званай перарэгістрацыі.

– Вуснамі Макея ўлада кажа пра тыя перспектывы, якія чакаюць апазіцыйныя партыі сёння. То бок, я баюся, што да восені ніякіх легальных магчымасцяў для дзейнасці накіраванай супраць дзейнай улады проста ў Беларусі можа не застацца.

Такім чынам афіцыйныя ўлады Беларусі рэагуюць на еўрапейскія санкцыі. З аднаго боку яны пераконваюць саюзнікаў, што санкцыі нібыта не адаб’юцца на стане беларускай эканомікі, з іншага боку – шантажуюць Еўропу і абяцаюць чарговыя рэпрэсіі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя