Карл Більд: Любая колькасць палітвязняў, акрамя нуля, непрымальная
“Дыскусія пра колькасць палітзняволеных у Беларусі недарэчная і непрымальная, бо важна, каб іх не было,” – заявіў былы міністр замежных спраў Швецыі Карл Більд, які знаходзіўся ў Менску з аднадзённым візітам у складзе дэлегацыі экспертаў з Еўрапейскага Савета па міжнародных адносінах.
„Любая колькасць палітзняволеных, акрамя нуля, непрымальная, — падкрэсліў Більд. — Дакладная іх колькасць цяпер не важная. Важна, каб іх не было зусім”.
Ён таксама адзначыў, што не бачыць прыкмет таго, што ЕЗ гатовы закрыць вочы на праблемы з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі, каб атрымаць магчымасць вывесці яе з-пад уплыву Расеі.
Закрануўшы Усходняе партнёрства, дыпламат адзначыў, што Беларусь пакуль з’яўляецца аўтсайдарам у адносінах з ЕЗ у межах гэтай ініцыятывы ў параўнанні з Грузіяй, Малдовай і Украінай”.
Паводле слоў Більда, па выніках гэтага візіту, падчас якога прадстаўнікі Еўрапейскага савета па міжнародных справах сустракаліся як з афіцыйнымі асобамі, так і з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, будзе падрыхтаваная справаздача з рэкамендацыямі для ЕЗ па развіцці адносін з Беларуссю.
Беларускае Радыё Рацыя паводле БелаПАН
Фота 112.ua