Карына Шырокіх: Украіна не прызнае Лукашэнку, але не будзе правакаваць яго сустрэчай з Ціханоўскай



Святлана Ціханоўская, на фоне заявы Лукашэнкі аб разгортванні ваеннай групоўкі Саюзнай дзяржавы ў Беларусі, пакуль не атрымала ад прэзідэнта Украіны Зяленскага згоды ўсталяваць прамое супрацоўніцтва з беларускай апазіцыяй.

Падчас анлайн-сустрэчы Цэнтра Новых Ідэй «Што думаюць украінцы пра беларусаў?» мажлівую прычыну сітуацыі агучыла дацэнтка Карына Шырокіх:

– Мне здаецца, што тут Украіна намагаецца перагнуць камунікацыю з Беларуссю, каб не справакаваць удзел Беларусі ў вайне на баку Расеі. Тут таксама можа быць пытанне, калі ракеты ляцяць з тэрыторыі Беларусі, то чаму Украіна не можа зруйнаваць гэтыя вайсковыя аб’екты ў Беларусі? Адказ – каб не правакаваць Лукашэнку выступіць па расейскім баку.

Паводле дацэнта Шырокіх, вялікую ролю ў захаванні крохкага балансу сілаў на беларуска-украінскай мяжы аказвае той факт, што Амбасада Украіны ў Менску працягвае працаваць і зараз. Акрамя гэтага Зяленскі запрасіў місію міжнародных наглядальнікаў на мяжу Украіны і Беларусі для маніторынгу сітуацыі бяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя