Кастусёў: Многія тады казалі, што Лукашэнка прабудзе ва ўладзе два гады і ўсё



25 год таму 10 ліпеня 1994 года прэзідэнтам Беларусі быў абраны Аляксандр Лукашэнка.

Пра гэты тэрмін, які аказаўся такім працяглым і канца якому пакуль не бачна, разважае зямляк сённяшняга кіраўніка Беларусі, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

Адзін з самых небяспечных вынікаў лукашэнкаўскага 25-годдзя – стварэнне рэжыму асабістай улады, закладнікамі якой сталі жыхары ўсёй Беларусі, – падкрэслівае Рыгор Кастусёў. Па ягоных словах, каштоўнасць незалежнасці з’яўляецца для Аляксандра Лукашэнкі важнай толькі ў сувязі з яго асабістымі інтарэсамі, уладай. І таму, калі з боку Крамля прагучаць нейкія задавальняючыя яго прапановы, але ў абмен на суверэнітэт краіны, то высокая верагоднасць, што ён пагодзіцца.

Беларускае Радыё Рацыя