Кастусёў: Сочы – палітычная і іміджавая параза Лукашэнкі



Па меркаванні старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, трохдзённыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ні да чога не прывялі ў эканамічных пытаннях, а палітычна і іміджава сталі паразай Аляксандра Лукашэнкі, які вымушаны быў адмовіцца ад візіту на канферэнцыю па пытаннях бяспекі ў Мюнхене:

– Як кажуць у народзе, з гэтай паездкі атрымаўся “пшык”. Таму што асноўная мэта паездкі Лукашэнкі – паспрабаваць выбіць у Пуціна ільготы па энерганосьбітах, а дакладней – выбіць тыя кошты, якія хацеў бы атрымаць Лукашэнка ў звязку з прынятаым Расеяй падатковым манёўрам, згодна з якім Беларусь губляе шмат у фінансавым плане.

Але перамовы па гэтым пытані, як можна бачыць па паведамленням у розных СМІ, адбыліся безвынікова для Аляксандра Лукашэнкі.

У той жа час кіраўнік Беларусі адмяніў свой візіт на канферэцыю па бяспецы ў Мюнхене, куды ён быў асабіста запрошаны. Па словах Рыгора Кастусёва, магчыма, ён думаў хоць не мыццём, дык катаннем, што даб’ецца ад Пуціна нейкіх саступак, ахвяруючы важнымі сустрэчамі падчас Мюнхенскай канферэнцыі. Аднак у выніку і ў Сочы ён нічога не атрымаў, і ў Мюнхен не паляцеў, дзе мог правесці перамовы з кіраўнікамі вядучых еўрапейскіх дзяржаваў, – лічыць Рыгор Кастусёў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота narodny.org