Кацора: Незалежніцкая рыторыка Лукашэнкі не павінна ўводзіць у зман



Палітык з Гомеля Уладзімір Кацора не выключае, што ў выпадку падаўжэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандр Лукашэнка можа пайсці на істотныя саступкі патрабаванням Масквы. Паводле апазіцыянера, незалежніцкая рыторыка кіраўніка дзяржавы не павінна ўводзіць у зман грамадскасць.

– Магчыма, што гэта проста гульня з боку Лукашэнкі. І заўтра ўсё гэта, як кажуць, нам бокам вылезе. І заўтра ён будзе ізноў пад Масквой, будзе распрадаваць фамільнае срэбра, якое яшчэ засталося, каб застацца ва ўладзе. У 2011 быў “Белтрансгаз” пасля выбараў, зараз можа быць ужо і вайсковая база, нафтаправод, НПЗ. Яшчэ ёсць з чым здавацца.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі маюць прайсці не пазней за канец жніўня 2020 года. Мяркуецца, што найбольш верагоднай датай правядзення галасавання стане 30 жніўня. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель