Кавалькова: Будзе арганізавана татальнае назіранне



Прадстаўнікі грамадскай кампаніі „Права выбару” на прэс – канферэнцыі ў Менску распавялі пра планы па назіранні падчас кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Па словах сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгі Кавальковай, у гэтую кампанію поўнамаштабнае, так званае татальнае назіранне, будзе арганізавана ў 18 акругах:

– Мы плануем назіраць на 720 участках і вылучыць каля 2000 назіральнікаў, якія будуць татальна кожны дзень фіксаваць яўку і прысутнічаць пры падліку галасоў. Таксама важна, што не менш за 350 сябраў мы плануем вылучыць ва ўчастковыя камісіі, а таксама і ў акруговыя камісіі плануем вылучаць сваіх сябраў.

Людзі, якія будуць удзельнічаць у назіранні за парламенцкімі выбарамі, стануць асновай каманды, якая ў будучым годзе прыме ўдзел у назіранні за выбарамі прэзідэнта, – падкрэсліла Вольга Кавалькова.

Беларускае Радыё Рацыя