Кавалькова: Наступнымі пасля Гараўскага мусяць быць вінаватыя ў смерцях Ашурка, Пушкіна і ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму.
Прадстаўніца Каардынацыйнай Рады Беларусі Вольга Кавалькова, якая прымала ўдзел у адным з мітынгаў у Беларусі ў 2019 годзе з патрабаваннем расследвання знікнення Захаранкі, Красоўскага і Ганчара, ацаніла прысуд Гараўскаму ў Швейцарыі:
-Калі б доказаў хапіла і чалавек атрымаў пакаранне, гэта напэўна было б і сігналам рэжыму ў тым ліку. Сам прэцэдэнт адбыўся. Што суд узяўся за разгляд гэтай справы, гэта добра. Канешне, ёсць справы, якія хацелася б, каб былі разгледжаны. Гэта падзеі 2020 года. Гэта збіццё людзей, гэта справа Вітольда Ашурка, смерць у турме Алеся Пушкіна, людзі гінуць у Беларусі ў турмах, адбываецца гвалт у дачыненні да людзей.
Таксама вядома, што адвакат Севярын Вальц, які прадстаўляе ў швейцарскім судзе інтарэсы Алены Захаранкі і Валерыі Красоўскай па справе Гараўскага, заявіў, што збіраецца абскарджваць прысуд, бо лічыць такое рашэнне няправільным.
-
На фота: Сваякі і адвакаты забітых Захаранкі і Красоўскага. Суд над Гараўскім, верасень, 2023. Швейцарыя. Фота: DW
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з адкрытых крыніц