Казахскія вайскоўцы пры задушэнні пратэстаў насілі форму міратворцаў ААН
Казахскія вайскоўцы падчас задушэння пратэстаў у краіне выкарыстоўвалі блакітныя каскі міратворчых сілаў ААН, што было відаць на фотакартках, апублікаваных Associated Press.
Прадстаўнік казахскага Міністэрства абароны паведаміў, што вайскоўцы ў блакітных касках — гэта частка батальёна КАЗБАТ, які супрацоўнічаў з ААН. Аднак яны не маюць права насіць форму міратворцаў без адпаведнай санкцыі з боку ААН.
ААН жа не ўводзіла свайго міратворчага кантынгенту на тэрыторыю Казахстана. Туды на просьбу прэзідэнта краіны Касым-Жамарта Такаева адправіліся толькі 2600 міратворцаў Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку. Да ААН яны не маюць ніякага дачынення.
ААН ужо выказала занепакоенасць гэтым фактам.
Беларускае Радыё Рацыя