КДБ абвяргае інфармацыю пра затрыманне Ігара Шуневіча
У Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі абверглі інфармацыю пра затрыманне былога кіраўніка МУС Беларусі Ігара Шуневіча, – піша interfax. “Мы не пацвярджаем гэтыя паведамленні. Ігар Шуневіч не з’яўляецца ўдзельнікам працэсу паводле якой-небудзь крымінальнай справы, што знаходзіцца ў вытворчасці следчага ўпраўлення КДБ. Адпаведна, да яго ніякіх мераў стрымання ня можа быць ужыта”, – заявіў афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш.
Напярэдадні некаторыя медыя паведамілі пра затрыманне Шуневіча супрацоўнікамі КДБ. Паводле неафіцыйных звестак, яго маглі затрымаць па “цукровай справе” у якасці падазраванага або сведкі карупцыйных схем. Летась у кастрычніку Ігар Шуневіч быў вызвалены ад пасады міністра ўнутраных спраў Беларусі. Ён узначальваў ведамства сем гадоў.
Фота sputnik.by
