КДБ: Чыжа падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў



11 сакавіка з’явілася неафіцыйная інфармацыя пра затрыманне аднаго з найбуйнейшых беларускіх бізнесменаў Юрыя Чыжа. Відавочцы распавядалі пра людзей у масках, якія праводзілі ператрус у офісе кампаніі «Трайпл». І ўжо ў нядзелю стала вядома, за што затрымалі бізнэсмэна.

Так, сапраўды, Юрый Чыж затрыманы супрацоўнікамі Камітэта дзяржбяспекі па падазрэнні здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса РБ «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры», — паведаміў Onliner.by начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын, — Разам з ім затрыманыя яшчэ шэраг асобаў, якія падазраюцца ў здзяйсненні і саўдзеле ў злачынстве. Усе ў цяперашні час знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні. І неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы„.