КДБ пацвердзіў інфармацыю пра затрыманне Кастусёва і Фядуты
Затрыманне лідара партыі БНФ звязваюць з заяўкай на правядзенне “Чарнобыльскага шляху”. „Зачышчаюць поле”, – сказаў у нашым эфіры намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч. Рыгора Кастусёва арыштавалі ўчора ўвечары ў Шклове і даставілі ў Менск, дзе яго змясцілі ў следчы ізалятар КДБ (“Амерыканка”). Як паведамляе беларускае КДБ, «у рамках расследавання распачатай крымінальнай справы паводле артыкулу 108 КПК Рэспублікі Беларусь па непасрэдным падазрэнні ў здзяйсненні злачынства» затрыманы Рыгор Кастусёў і Аляксандр Фядута. Падрабязнасцяў няшмат, але відавочна адно – гэта палітычнае затрыманне, кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч:
– Ідзе ціск на тых палітычных лідараў, якія бяруць на сябе адказнасць за правядзенне легальных мерапрыемстваў. Гэта абсурдныя артыкулы, абсурдныя дзеяні. І я спадзяюся, што можа быць гэта ўсяго толькі сігнал улады, якая кажа нам, што цяпер новыя ўмовы і зараз нават “за спрос б’юць у нос”.
З інфармацыйнага паведамлення КДБ вынікае, што «пасля правядзення неадкладных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў будзе прадастаўленая поўная інфармацыя па дадзенай сітуацыі». А на гэта, паводле Юрася Меляшкевіча, органы маюць 12 гадзін ад затрымання.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: d-zholik.livejournal.com