КДБ працягнуў тэрміны расследавання справы Віктара Бабарыкі



Камітэт дзяржаўнай бяспекі працягнуў тэрміны расследавання крымінальнай справы супраць Віктара Бабарыкі. Пра гэта інфармагенцтву Sputnik паведаміла ў панядзелак крыніца, знаёмая з ходам расследавання. Экс-прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы знаходзіцца за кратамі з 18 чэрвеня. Разам з ім затрымалі і яго сына Эдуарда. За тыдзень да іх затрымання ў „Белгазпрамбанку”, які раней узначальваў Бабарыка, адбыўся ператрус. Дэпартамент фінансавага расследавання КДК пачаў крымінальную справу за ўхіленне ад выплаты падаткаў і „адмыванне” грошай, атрыманых злачынным шляхам.  Акрамя бацькі і сына Бабарыкаў былі затрыманыя шэраг супрацоўнікаў „Белгазпрамбанка” і звязаных з ім структураў. Амаль усе дагэтуль застаюцца пад вартай. Толькі аднаму чалавеку змянілі меру стрымання на хатні арышт. З адвакатаў узятая падпіска аб неразгалошванні. 

Праваабаронцы прызналі Віктара Бабарыку і фігурантаў яго справы палітвязнямі.

Фота: БелаПАН