КДБ правёў антытэрарыстычныя вучэнні на БелАЭС



Камітэт дзяржаўнай бяспекі правёў вучэнне на Беларускай атамнай электрастанцыі, у якім прынялі ўдзел падраздзяленні органаў унутраных спраў, пагранслужбы, ратавальнікаў.

«У мэтах рэалізацыі планавых мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі Беларускай АЭС 27 красавіка 2017 года на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі праведзены комплекс мерапрыемстваў па рэагаванні на магчымыя пагрозы тэрарыстычнага характару ў дачыненні да аб’екта, у рэалізацыі якога былі задзейнічаныя падраздзяленні КДБ, МУС, ДПК, МНС і іншых дзяржаўных органаў», — паведамляецца на сайце КДБ Беларусі.

«Асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўлялася забеспячэнне гатоўнасці сіл і сродкаў дзяржаўных органаў да рэалізацыі першачарговых і наступных мерапрыемстваў рэагавання на акты тэрарызму ў дачыненні да РУП «Беларуская атамная электрастанцыя», – адзначылі ў КДБ.

Фота Sputnik / Віктар Талочка