КДБ зацікавілася прысутнымі на пахаванні Чаркашына



Берасцейскае КДБ пачало займацца тымі, хто быў на пахаванні Алеся Чаркашына. Да прыкладу, у Івацэвіцкім лясгасе яны цікавіліся, чаму не было на працы 3 верасня вальшчыка лесу з Кабакоўскага лясніцтва Валерыя Білібухі.

valer bilibucha

Сябра партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, дэпутат Першамайскага сельвыканкама Валерый Білібуха палічыў гэта ўмяшальніцтвам у яго асабістае жыццё:

– Падчас пахавання ля могілкаў стаяла шмат асабістых машын. Дык вось яны прайшліся спачатку і перапісалі ўсе нумары, а пасля высвятлялі, чые гэта былі аўтамабілі і дзе працуюць іх уласнікі. На маю думку, гэта незаконна. Яны не займаюцца тым, чым ім трэба займацца, а давяць просты народ. Мяне абурае, што супрацоўнікі КДБ лезуць у маё прыватнае жыццё і цікавяцца маім асабістым часам.

Валерый Білібуха ў гэты дзень браў адпачынак за свой кошт. Нагадаем, што супрацоўнікі КДБ пасля пахавання Алеся Чаркашына званілі яго бацькам з  пытаннем, чаму пахаванне сына ператварылася ў масавае несанкцыянаванае мерапрыемства і хто даў дазвол на пахаванне Алеся на могілках Камяніцы Жыравецкай. Турбавалі таксама морг, дзе было яго цела.

Беларускае Радыё Рацыя