Хакеры ўзламалі сайт ЦВК Беларусі
Увечары 6 траўня сайт Цэнтрвыбаркама Беларусі быў узламаны невядомымі, якія размясцілі фотаздымкі з сілуэтамі людзей са зброяй на фоне сцяга Курдыстана.
Акрамя таго, пры загрузцы галоўнай старонкі гучала адмысловая музыка і было размешчана пасланне “Узламана Махмудам Эбадам. Жыве пешмерга (курдскае апалчэнне)”. Пра гэта напісаў у Фейсбуку юрыст Юры Чавусаў. Цяпер галоўная старонка ЦВК адкрываецца няпоўнасцю. Фотаздымкаў ужо няма.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота 42.tut.by
