Хакеры заявілі пра ўзлом сервераў БЧ, каб спыніць войска Расеі
Хакеры сцвярджаюць, што зашыфравалі большую частку інфармацыі, якая захоўваецца на серверах, і знішчылі рэзервовыя копіі.

Хакеры патлумачылі свае дзеянні тым, што такім чынам запавольваюць і парушаюць працу чыгункі, па якой зараз перамяшчаюцца расейскія войскі. Паведамляецца пры гэтым, што аўтаматыка і сістэмы бяспекі не былі закрануты атакай.
У абмен на ключы шыфравання яны патрабуюць вызваліць 50 палітвязняў, якія найбольш маюць патрэбу ў аказанні мэдычнай дапамогі, і спыніць прыбыццё расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі.
Тэлеграм-канал @belzhd_live раней паведаміў пра збоі на сервэрах і ўнутраных сервісах Беларускай чыгункі. Недаступны сервіс набыцця квіткоў на цягнікі онлайн.
