ХАМАС адмаўляе датычнасць да «мінавання» самалёта Ryanair
Афіцыйны Менск заявіў у панядзелак, што паведамленне пра пагрозу выбуху, якая стала падставай перанакіраваць пасажырскі самалёт у Менск, на якім улады арыштавалі журналіста Рамана Пратасевіча, была напісана ад імя палестынскай баявой групоўкі ХАМАС.
Прадстаўнік ХАМАС Бархум сказаў, што групоўка „не мае да гэтага цалкам ніякага дачынення”. «Мы не звяртаемся да такіх метадаў, гэта могуць быць дзеянні нейкіх падазроных бакоў, якія імкнуцца дэманізаваць ХАМАС і перашкодзіць сусветным сімпатыям да палестынскага народу і яго законнага супраціву», — паведамляе Reuters.
Фота: kavkazcenter.com