ХАМАС асудзіў Менск за ўцягванне Палесціны і Ізраіля ў затрыманне Пратасевіча
Палесцінскі рух ХАМАС асуджае Менск за ўцягванне канфлікта паміж Палестынай і Ізраілем у сітуацыю вакол затрымання стваральніка Telegram-канала NEXTA Рамана Пратасевіча, які знаходзіўся на борце прымусова пасаджанага ў Менску ірландскага лайнера Ryanair. Пра гэта «ленце.ру» заявіў намеснік кіраўніка палітбюро палесцінскага руху Муса Абу Марзук.
«Гэта абуральна і дэманструе архаічнае мысленне [беларускага ўрада], якое не разумее, што зараз мы жывем у век свабодных СМІ і што існуе міжнароднае грамадскае меркаванне, якое больш не прымае падобныя метады», – заявіў Абу Марзук.
У той жа час ХАМАС адмовіліся ацэньваць саму сітуацыю вакол затрымання Пратасевіча, заявіўшы, што «не абавязаныя займаць пазіцыю па ўсім, што адбываецца ў свеце», паколькі ў першую чаргу занятыя барацьбой з «ізраільскай акупацыяй». «Але, вядома, мы ў цэлым супраць несправядлівасці, пераследу, замахаў на волі і парушэнні закона», – адзначыў Абу Марзук.
Фота russian.palinfo.com