ХАМАС заявіў пра гатовасць да кампрамісу па вызваленні закладнікаў
У ХАМАС гатовыя вызваліць ізраільскіх закладнікаў у абмен на вызваленне Ізраілем палесцінскіх зняволеных, заявіў прадстаўнік групоўкі Газі Хамад.
Паводле звестак Тэль-Авіва, ХАМАС утрымлівае не менш за 240 чалавек у сектары Газа, піша РБК. “Мы хочам, каб гэтыя людзі вярнуліся дадому. І, акрамя таго, мы хочам, каб нашы зняволеныя цяпер адправіліся дадому. Таму я думаю, што цяпер мы гатовыя пайсці на кампраміс”, — сказаў Хамад. Паводле яго, гаворка ідзе пра вызваленне як цывільных асоб, так і вайскоўцаў.
Хамад таксама заклікаў Ізраіль спыніць “агрэсію” супраць палесцінскага народа. З яго слоў, пасля гэтага бакі змогуць размаўляць пра вызваленне закладнікаў і зняволеных. Пры гэтым прадстаўнік ХАМАС падкрэсліў, што групоўка мае намер працягваць – цытата “барацьбу супраць акупацыі”.
Беларускае Радыё Рацыя