Хапун у Маскве
У сталіцы Расеі паліцыянты затрымалі не менш за 12 чалавек, якія на Пушкінскай плошчы праводзілі пікеты ў падтрымку палітвязняў.
Пра гэта паведаміў праваабарончы праект «ОВД-Инфо». Апроч патрабавання вызваліць палітвязняў, удзельнікі пікетаў таксама пратэставалі супраць электроннага галасавання на выбарах.
На выбарах у расейскую Дзяржаўную думу ў верасні ў шэрагу рэгіёнаў, у тым ліку ў Маскве, упершыню масава ўжывалі электроннае галасаванне. Прадстаўнікі апазіцыі заявілі пра масавыя фальшаванні падчас гэтага працэсу.
