Харватыя пяройдзе на еўра
Харватыя стане 20-й краінай Еўразвязу, якая пяройдзе на еўра да 2023 года, піша сайт харвацкага парламента.

Цяпер у краіне выкарыстоўваюць куны. За пераход на еўра прагаласавала большасць дэпутатаў парламента. Чакаецца, што асноўны пераход на еўра адбудзецца да 1 студзеня 2023 года. Ад 5 верасня 2022-га года цэны ў Харватыі будуць пазначаць у нацыянальнай валюце і ў еўра.
У 2023-м годзе з людзей не будуць браць камісію за абмен наяўных кун на еўра. Абмен нацыянальнай валюты на еўра будзе адбывацца ў банках і паштовых аддзяленнях.
