„Хопіць карміць Орду!”. Новая кампанія ад Каардынацыйнай рады
Каардынацыйная рада распачала новую кампанію „Хопіць карміць Орду!”.
„Пішыце заявы на выхад з дзяржаўных прафсаюзаў, уступайце ў незалежныя прафсаюзы. Разам мы пераможам несправядлівасць, тэрор і рэжым”, — заяўляюць чальцы прэзідыума КР Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі.
Назва кампаніі грунтуецца на прозвішчы кіраўніка дзяржаўнай Федэрацыі прафсаюзаў (ФПБ) Міхаіла Орды, які быў даверанай асобай Лукашэнкі.
Атрымаць дапамогу па выхадзе з дзяржаўнага прафсаюза вы можаце на сайце profbel.online або праз бот у тэлеграме: @ProfbelBot Там жа можна падаць заяўку на ўступленне ў незалежныя прафсаюзы.