Хрэнін: Войска мае план рэагавання на любое развіццё падзей на мяжы
У беларускай арміі ёсць план рэагавання на любое развіццё падзей на мяжы, заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін пасля нарады ў Лукашэнкі аб становішчы на дзяржаўнай мяжы ў аўторак, 16 лістапада, паведамляе дзяржагенцтва БелТА.

«Намі падрыхтаваныя планы на ўсе магчымыя варыянты развязвання (канфлікту) або правакацыі, якія могуць праходзіць з боку нашых суседзяў», — сказаў міністр, якога цытуе дзяржагенцтва.
Па словах міністра, у прымежнай тэрыторыі Польшча размясціла групоўку з 23 тысяч вайскоўцаў. Для іх на мяжы абсталявана 13 лагераў. Беларускі бок нарасціў на мяжы прысутнасць сіл выведкі, узмацніў ахову межаў і ў паветранай прасторы, гаворыцца ў паведамленні.
