„Хрысціянская візія” на слуханнях у Еўрапарламенце



„Хрысціянская візія” на слуханнях у Еўрапарламенце.

3 1-га траўня ў Еўрапарламенце адбыліся слуханні „Жыццё і вера ва ўмовах прыгнёту: галасы палітвязняў і пераследуемыя беларускія хрысціянскія абшчыны”, якія былі праведзеныя ў суарганізацыі з групай „Хрысціянская візія”.

На мерапрыемстве з дакладамі выступілі святары Уладзімір Драбышэўскі  і Вячаслаў Барок, якія пацярпелі ад пераследу рэжымам Лукашэнкі, былі арыштаваныя, а потым вымушаныя выехаць з Беларусі.

Сваёй гісторыяй палітычнага зняволення падзялілася каардынатарка праграмы па палітычных вязнях „Хрысціянскай візіі” Валерыя Чарнаморцава. Багаслоў і гісторык Наталля Гарковіч прадставіла даклад па царкоўнай і палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Былі таксама іншыя выступы.