Хадэкі рыхтуюць скаргу ў Вярхоўны суд



Апазіцыйная партыя будзе падаваць скаргу ў Вярхоўны суд. Міністэрства юстыцыі чарговы раз адмовіла стваранай партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” ў рэгістрацыі.

1015701517

Пра такі сумны рэкорд распавядае адзін са стваральнікаў БХД Павал Севярынец:

– 5 раз – як партыі, 19-ы – як грамадскаму аб’яднанню. Мы, канешне, будзем абскарджваць нерэгістрацыю ў Вярхоўным судзе, хутчэй для фіксацыі, бо мы  разумеем, якія ў нас суды. Мы абавязкова будзем падаваць на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання пасля разгляду і абскарджвання, таму што нашая задача – падаваць дакументы на рэгістрацыю да таго часу, пакуль нас не зарэгіструюць, каб быць у прававым полі.

Адзначым, што ў Беларусі прадугледжаная крымінальная адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе не зарэгістраваныя хрысціянскія дэмакраты.

Беларускае Радыё Рацыя