Хто гаворыць праўду?



“Каманда Таццяны Караткевіч фізічна не магла сабраць 100 тысяч подпісаў”, – мяркуе сустаршыня аргкамітэта па стварэнні грамадскай арганізацыі „За справядлівыя выбары” Віктар Карняенка.

4937A406-9D98-4CFF-8C70-A5BEF9142617_w640_r1_s_cx7_cy12_cw81

Былы актывіст „Гавары праўду” Яраслаў Берніковіч сцвярджае, што былая кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч не сабрала 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2015 года.

Падчас выбараў Берніковіч быў членам кампаніі „Гавары праўду!” і каардынаваў збор подпісаў у Менску.

Таццяна Караткевіч, са свайго боку, сцвярджае, што не падавала ў Цэнтрвыбаркам сфальсіфікаваныя подпісы, а сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што з подпісамі Караткевіч праблем не было.

Віктар Карняенка: Я абсалютна ўпэўнены, што каманда Караткевіч фізічна не магла сабраць 100 тысяч подпісаў. А, калі не магла сабраць, то атрымліваецца, што ёй дапамагалі ўлады. Маю на ўвазе не збор подпісаў, а іх “легалізацыю”. Таму я ўпэўнены, што Цэнтрвыбаркам не будзе рабіць ніякіх захадаў, каб нешта высвятляць. І сакратар ЦВК ужо пакрытыкаваў Берніковіча за тое, што той недобрасумленны чалавек. Уся гэтая сітуацыя, на мой погляд, пацвярджае, што структура “Гавары праўду” належыць больш да ўлады, а не да апазіцыі. Падчас прэзідэнцкіх выбараў супалі жаданні і ўладаў, і кіраўнікоў кампаніі. Такую ж ролю ў свой час выконваў Гайдукевіч на выбарах, але яго ж у апазіцыю не запішаш. Тут Караткевіч дадалі крыху апазіцыйнасці і атрымаўся той жа Гайдукевіч.

РР: Чаму вы лічыце, што каманда Караткевіч фізічна не магла сабраць 100 тысяч подпісаў?

Віктар Карняенка: Я сам збіраў подпісы і ведаю, што гэта такое. Берніковіч падкрэслівае, а я, як кіраўнік ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі, пацвярджаю, што ў асноўным подпісы збіраліся толькі ў пікетах. І было відавочна, што патэнцыял у Караткевіч быў значна слабейшы, чым у таго ж Лябедзькі. Мы сумленна сказалі, што подпісы не назбіралі і назвалі рэальную лічбу. Нехта, як бачым, пайшоў іншым шляхам.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелаПАН