Хто з еўрапейскіх дыпламатаў застаўся ў Беларусі?



Як паведамляе сайт Лукашэнкі, даверчыя граматы ўручылі дыпламаты з АзербайджанаАрменііІндыіІнданезііЛіванаМалайзііМанголііТуніса і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Год таму ў Менску засталіся паслы толькіх дзвюх з 27 краін Еўразвяза – Італіі і Аўстрыі. Астатнія былі адкліканы ўрадамі сваіх краін для правядзення кансультацый.

Чарговае абвастрэнне адносін паміж еўрапейскімі краінамі і беларускай уладай адбылося пасля таго, як у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў пачалі дзейнічаць санкцыі. МЗС Беларусі тады адклікаў нашых дыпламатаў з Літвы і Польшчы і прапанаваў паслам гэтых краін пакінуць Беларусь. Таксама ў Мінску няма амбасадараў ЛатвііЭстонііСлавакііГерманіі.

Напрыканцы ліпеня амбасадар Еўразвяза ў Беларусі Дзірк Шубель вымушана пакінуў Мінск і адправіўся ў Брусель для кансультацый – па рэкамендацыі беларускага МЗС. Таксама з’ехалі з Менска прадстаўнікі амерыканскай дыпламатычнай місіі.

Але некаторыя еўрапейскія дыпламаты засталіся ў Менску. Так, вельмі плённа працуе амбасадар Францыі Нікаля дэ Лакост – між іншым, ён яшчэ не ўручаў даверчыя граматы А.Лукашэнку.

Літаральна тыдзень таму кіраўніцтва МЗС сустракалася з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Італьянскай Рэспублікі Марыё Бальдо і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі Мустафой Азджанам.

nv-online.info