Хто ж спрабуе змяніць глабальны баланс сіл?
„Некаторыя дзяржавы спрабуюць змяніць глабальны баланс сіл,” – заяўляе Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым беларускі кіраўнік не называе канкрэтных краінаў, якія, па яго словах, спрабуюць уплываць на рэгіянальныя працэсы.
На думку намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, такія выказванні Лукашэнкі – гэта прыхаваны закід у бок Расейскай Федэрацыі:
– Лукашэнка тут не толькі на словах падзейнічаў, але і фактычна. Гэта правядзенне праверак машын, якія ідуць з расейскага боку праз беларуска-расейскую мяжу, гэта ўвядзенне мытні – крокі ў адказ на тыя санкцыі, якія пачала прымяняць Расея да прадукцыі беларускіх камбінатаў. Насамрэч атрымліваецца зусім незразумелая сітуацыя, бо стваралі Еўразійскі саюз, а свабоднага перамяшчэння тавараў да гэтага часу няма.
Рыгор Кастусёў адзначае таксама, што ў Расеі ідзе перадзел пастаўшчыкоў. На абмежаванні паставак беларускай прадукцыі, паводле палітыка, цяпер уплывае не якасць, а асабістыя інтарэсы расейскіх чыноўнікаў.
Ганна Мордаць, Беларускае Радыё Рацыя
Фота AFP